Раналду распавёў пра сваю найдаражэйшую пакупку ў жыцці
- 5.11.2025, 5:57
Зорны футбаліст зрабіў гэтую пакупку 13 гадоў таму.
Нападнік саудаўскага «Аль-Насра» і зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду распавёў у інтэрв’ю журналісту Пірсу Моргану, што найдаражэйшай пакупкай у ягоным жыцці стаў самалёт.
Паводле слоў партугальца, гэты самалёт ён набыў 13 гадоў таму. «Год таму я яго памяняў. Так што так, гэта крыху дорага. У мяне мадэль Global Express», — сказаў Раналду.
Marca пісала, што ў партугальца быў Gulfstream G200, набыты за €20 млн, а Bombardier Global Express 6500 ён купіў за €50 млн.
У кастрычніку 40-гадовы Раналду стаў першым футбалістам-мільярдэрам — ягонае багацце ўзрасла да $1,4 млрд паводле індэксу мільярдэраў Bloomberg.
Раналду — пяціразовы ўладальнік «Залатога мяча», пяціразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў, а таксама найлепшы бамбардзір у гісторыі сусветнага футболу ў афіцыйных матчах.