Памёр найбагацейшы чалавек Вялікабрытаніі
- 5.11.2025, 1:13
Стан ягонай сям'і ацэньваецца ў $46,1 млрд.
Бізнесмен Гопі Хіндуджа, якога называлі найбагацейшым чалавекам Вялікабрытаніі, памёр ва ўзросце 85 гадоў. Пра гэта паведамляе газета Financial Times са спасылкай на крыніцы.
Адзначаецца, што прычынай смерці прадпрымальніка стала хвароба.
Стан сям'і Хіндуджа, якая валодае інвестыцыйнай кампаніяй Hinduja Group, ацэньваюць у £35,3 млрд (каля $46,1 млрд). Кангламерат укладаў сродкі ў розныя сферы брытанскай эканомікі: ад здабычы нафты да індустрыі забаў.
Гопі Хіндуджа кіраваў дзейнасцю Hinduja Group разам са сваім братам Шры ад 1980-х гадоў з Лондана. Шры Хіндуджа памёр два гады таму.