Футбаліст «Арсенала» стаў самым маладым гульцом у гісторыі Лігі чэмпіёнаў
- 4.11.2025, 23:16
Школьнік выйшаў на поле ў матчы супраць пражскай «Славіі» ў узросце 15 гадоў.
Футбаліст лонданскага «Арсенала» Макс Доумен стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Лігі чэмпіёнаў.
Гулец выйшаў на поле на 73-й хвіліне ў матчы асноўнага этапу супраць пражскай «Славіі» ў узросце 15 гадоў і 308 дзён.
Доумен сумяшчае футбол з заняткамі ў школе. Пасля матча ў Празе футбаліст пойдзе на заняткі ў Англіі.
«Арсенал» перайграў «Славію» з лікам 3:0. У складзе пераможцаў дакладнымі ўдарамі адзначыліся Букайо Сака і Микель Мерино, які аформіў дубль. Усе мячы былі забітыя да выхаду Доумена на поле.