BE RU EN

Зяленскі хоча стаць прэзідэнтам краіны ЕС

  • 4.11.2025, 22:23

Ён верыць, што Украіна стане членам Еўрасаюза да 2030 года.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі верыць, што Украіна стане членам ЕС раней за 2030 год. Пра гэта прэзідэнт сказаў 4 лістапада падчас анлайн-ўключэння на саміце па пытаннях пашырэння ЕС.

Відэазапіс апублікаваны на YouTube Euronews.

На пытанне, як ён бачыць шанцы Украіны ўступіць у ЕС да 2030 года і свае шанцы стаць тым прэзідэнтам, які «правёў Украіну ў ЕС», Зяленскі адказаў: «Хацелася б верыць, што Украіна будзе ў ЕС раней. Магчыма, гэта гучыць нерэалістычна — але і абарона незалежнасці Украіны ад Расіі таксама гучала нерэалістычна».

На думку прэзідэнта, было б справядліва, калі б «Украіна па завяршэнні вайны стала паўнапраўным членам ЕС».

«Безумоўна, я хацеў бы быць прэзідэнтам Украіны, якая ў ЕС. Але гэта зусім не азначае, што гэта для мяне найважнейшае. Галоўнае — каб Украіна змагла ўступіць у ЕС. А хто ўжо будзе прэзідэнтам у гэты момант — гэта другасна», — адзначыў Зяленскі.

Апошнія навіны