BE RU EN

Сабаленка выйшла ў паўфінал Фінальнага турніру WTA

  • 4.11.2025, 21:13

Беларуска перамагла амерыканку Джэсіку Пегулу.

Беларуская тэнісістка, першая ракетка свету Арына Сабаленка, перамагла ў другім матчы на групавым этапе Фінальнага турніру WTA, які праходзіць у Эр-Рыядзе.

Сабаленка абгуляла амерыканку Джэсіку Пегулу, якая займае пятае месца ў сусветным рэйтынгу, з лікам 6:4, 2:6, 6:3.

Раней у групе Штэфі Граф амерыканка Корі Гаўф перамагла італьянку Джасмін Паоліні — 6:3, 6:2.

Сабаленка з двума перамогамі датэрмінова забяспечыла сабе месца ў паўфінале. У наступным матчы 6 лістапада яна згуляе супраць Гаўф, а Пегула сустрэнецца з Паоліні, якая пасля двух паразаў страціла шанцы на выхад у плэй-оф.

У групе Серэны Уільямс выступаюць Алена Рыбакіна (Казахстан), якая пасля двух перамог таксама ўжо забяспечыла сабе месца ў паўфінале, Іга Свёнтэк (Польшча), Аманда Анісімава (ЗША) і Мэдзісан Кіз (ЗША).

Фінальны турнір WTA, куды кваліфікаваліся восем найлепшых тэнісістак сезону, працягнецца да 8 лістапада. Прызавы фонд спаборніцтваў складае больш за $15 млн.

Апошнія навіны