Лакеі становяцца больш стараннымі, калі імі пагарджаюць
- Сяргей Таран
- 4.11.2025, 18:19
Орбану няма чаго прапаноўваць.
Трамп адмовіў Орбану ў вызваленні ад санкцый за набыццё расійскай нафты, тым самым падарваў эканамічныя асновы так званай антыўкраінскай кааліцыі, пра якую цяпер загаварылі ў Еўропе. З падачы атачэння Орбана СМІ пачалі пісаць пра магчымасць альянсу паміж Венгрыяй, Славакіяй Фіца і Чэхіяй, дзе толькі што перамог Бабіш, у пытанні падтрымкі Украіны. Галоўны тэзіс — замест вайсковай падтрымкі Украіны патрэбна эканамічнае супрацоўніцтва з Масквой. Танная нафта і газ імя Меркель павінны былі стаць асновай гэтага альянсу.
Гэтая тройка геапалітычных авантурыстаў доўга і небеспадстаўна спадзявалася на падтрымку Трампа, які таксама доўга прапаноўваў Расіі выгаднае эканамічнае супрацоўніцтва, а з дапамогай такіх, як Орбан, яшчэ і разхістваў адзінства Еўрасаюза. Аднак Трамп пачаў расчароўвацца ў Пуціне, а на еўрапейскі энергетычны рынак даўно сам паклаў вока. І ніякія ўгаворы Орбана аб «выключэнні» не дапамаглі.
Цяпер гэтую тройку Трамп выкарыстае хіба што дзеля таго, каб пры патрэбе раздражняць еўрапейскіх лідараў, але не больш за тое. А галоўнага — доступу да танных расійскіх энерганосьбітаў, якія павінны былі б стаць важным аргументам для выбаршчыкаў Орбана і Фіца падчас любых выбараў — Трамп не даў.
І гэта лагічна. Як сказаў бы Трамп — «Орбану няма чаго прапаноўваць». А слоўную падтрымку Трампу ён і так будзе забяспечваць. Цяпер нават яшчэ больш р’яна. Бо лакеі становяцца больш стараннымі, калі імі пагарджаюць.
Сяргей Таран, Facebook