Зяленскі з'явіўся на перадавой фронту
- 4.11.2025, 15:31
Прэзідэнт Украіны сустрэўся з вайскоўцамі на Добрапольскім напрамку.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з украінскімі абаронцамі на пункце кіравання 1-га карпуса Нацыянальнай гвардыі Украіны «Азоў», які разам з сумежнымі падраздзяленнямі трымае абарону на Добрапольскім напрамку.
Пра гэта прэзідэнт паведаміў у аўторак, 4 лістапада, у Telegram.
Зяленскі паведаміў, што выслухаў даклады вайскоўцаў, абмеркаваў сітуацыю на перадавой, а таксама найбольш актуальныя патрэбы.
«Шмат увагі надалі пытанням зброі, маштабаванню вытворчасці дронаў, патрэбам брыгад, досведу 1-га карпуса НГУ «Азоў» і іншых», — напісаў прэзідэнт Украіны.
Нагадаем, галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі заявіў 3 лістапада, што украінскія вайскоўцы павялічваюць ціск на Добрапольскім выступе. Паводле яго слоў, гэта прымушае армію РФ распыляць сілы і робіць немагчымай канцэнтрацыю асноўных намаганняў у раёне Пакроўска.