Узброеныя сілы Украіны знішчылі расійскі танк-«вожык»
- 4.11.2025, 14:56
Відэафакт.
У раёне Іванопаля Данецкай вобласці ўкраінскія вайскоўцы знішчылі рэдкі расійскі танк «Т-72Б3», абсталяваны грувасткім мінным тралам «ТМТ-К» і панцырам з шыпоў. Машына атрымала ў Сеціве мянушку танк-«вожык» з-за сваёй недарэчнай канструкцыі і вонкавага выгляду, які нагадвае велізарны клубок металічнага ламачча.
Як паведаміў ваенны эксперт Аляксандр Каваленка, гэты танк быў спынены пасля наезду на супрацьтанкавую міну, а затым дабіты серыяй дакладных удараў украінскіх дронаў.