BE RU EN

Пхеньян запусціў ракеты ў бок Паўднёвай Карэі падчас візіту Хегсета

  • 4.11.2025, 10:19

Кіраўнік Пентагона ўпершыню за восем гадоў наведаў мяжу дзвюх Карэй.

Паўночная Карэя зрабіла некалькі запускаў артылерыйскіх ракет менш чым за гадзіну да прыбыцця кіраўніка Пентагона Піта Хегсета у дэмілітарызаваную зону на мяжы з Паўднёвай Карэяй, піша Younhap са спасылкай на паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў.

Паводле інфармацыі Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў, КНДР запусціла ракеты ў бок вод паўночнай часткі Жоўтага мора каля 16:00 (10:00 па Мінску) у панядзелак, 3 лістапада.

У гэты дзень кіраўнік Пентагона ўпершыню за восем гадоў наведаў мяжу дзвюх Карэй. Ён з’ездзіў разам з кіраўніком Мінабароны Паўднёвай Карэі Ан Гю Бакам у дэмілітарызаваную зону на мяжы з КНДР.

Дэмілітарызаваная зона даўжынёй 250 км і шырынёй 4 км з’яўляецца буфернай зонай паміж дзвюма Карэямі. Тэхнічна бакі застаюцца ў стане вайны, паколькі Карэйская вайна 1950–53 гадоў скончылася перамір’ем, а не мірнай дамовай.

Апошнія навіны