BE RU EN

Дэлегацыя ЗША прыедзе ва Украіну абмеркаваць здзелку па БПЛА

  • 4.11.2025, 2:18

Візіт адбудзецца на наступным тыдні.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў на брыфінгу пра прыезд у краіну на наступным тыдні дэлегацыі з ЗША.

Палітык удакладніў, што ідзе гаворка пра «дрон-deal». Ён адзначыў гатоўнасць Украіны экспартаваць зброю, у прыватнасці марскія дроны. Пры гэтым частку ўзбраенняў краіна пакіне для ўласных патрэб.

На думку Зяленскага, партнёры павінны фінансаваць вытворчасць зброі ў краіне, а гатовую прадукцыю справядліва дзяліць напалову.

Кіраўнік дзяржавы таксама распавёў пра планы выпускаць 600-800 дронаў-перахопнікаў за суткі да канца гэтай восені. А «экспартнымі сталіцамі» абароннай вытворчасці Украіны ён назваў Берлін і Капенгаген.

Апошнія навіны