BE RU EN

«Пуцін і Лукашэнка могуць аддаць загад беларускім войскам перайсці мяжу»

  • 30.11.2025, 21:31

Беларусам трэба быць гатовымі супрацьстаяць злачынным загадам.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту Charter97.org распавёў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

— Мы знаходзімся ў адным з ключавых момантаў вайны Расіі супраць Украіны. Да чаго рыхтавацца нам, беларусам?

— Займацца дапамогай Украіне ўсюды, дзе гэта магчыма і неабходна. Гэта тое, што мы павінны рабіць і робім па меры сіл. Дапамагаць Украіне па ўсіх напрамках: палітычнай дапамогай, маральнай і матэрыяльнай дапамогай, падтрымкай, прасоўваннем украінскага парадку дня ў тым, што датычыць ваенных мэтаў. Тут не павінна быць сумненняў, што толькі параза Расіі можа прывесці да аднаўлення нармальнага жыцця як ва Украіне, так і ў Беларусі.

Трэба быць гатовымі да таго, што ашалелы Пуцін і малаадэкватны Лукашэнка могуць аддаць загад беларускім войскам перайсці мяжу і ваяваць супраць Украіны, калі для Крамля настане зусім крытычны момант. Беларусы, думаю, навучаныя гісторыяй шматлікіх войнаў і ведаюць, што рабіць: перш за ўсё — не садзейнічаць захопніцкім войнам. Пераходзіць мяжу можна, але толькі з мэтай стаць у гэтай вайне на бок Украіны.

Апошнія навіны