BE RU EN

У беларускіх банкаў з’явіліся валютныя змены

  • 30.11.2025, 19:15

Падборка навацый.

У некаторых банкаў з’явіліся валютныя змены. «Зеркало» склала падборку такіх навацый.

«РРБ-Банк» з 20 лістапада прыпыніў прыём грошай ад фізічных асоб на некаторыя дэпазіты — «Еўрапейскі на 2 гады лаяльны», «Безадзыўны на 13 месяцаў» і «Безадзыўны на 7 месяцаў» у доларах.

«Белагропромбанк» з 18 лістапада перагледзеў стаўкі па тэрміновых укладах у расійскіх рублях.

«Альфа-Банк» з 20 лістапада адмяніў камісію за выдачу і за прыём праз свае касы расійскіх рублёў.

«Сбер Банк» да 14 студзеня 2026 года запусціў спецыяльную прапанову — пераказы ў РФ без камісіі па нумары тэлефона. «Усё, што трэба, — ведаць нумар тэлефона, да якога прывязаная картка атрымальніка ў „Сбербанк Россия“», — удакладняе фінустанова. Ідзе гаворка пра пераказы ў расійскіх рублях.

«Нео Банк Азия» з 20 лістапада для бізнес-кліентаў змяніў памер камісіі за пераказы ў доларах у іншыя банкі Беларусі.

Апошнія навіны