BE RU EN

Пачаліся перамовы дэлегацый Украіны і ЗША

  • 30.11.2025, 18:41

Бакі зрабілі заявы.

У амерыканскім штаце Фларыда пачаліся перамовы паміж дэлегацыямі Украіны і ЗША па ўрэгуляванні расійска-украінскай вайны.

Пра гэта піша «Еўрапейская праўда».

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў апублікаваў допіс пра пачатак перамоваў і фота.

«Знаходжуся на пастаяннай сувязі з прэзідэнтам Украіны. Мы маем выразныя дырэктывы і прыярытэты — абарона ўкраінскіх інтарэсаў, прадметны дыялог і рух наперад на падставе напрацовак, дасягнутых у Жэневе», — напісаў сакратар РНБА.

Перад пачаткам сустрэчы дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што ЗША імкнуцца да такога заканчэння вайны, каб у будучыні «такой вайны не было, і каб Украіна магла забяспечыць дабрабыт для ўсяго народа».

Кіраўнік украінскай дэлегацыі Рустэм Умераў падзякаваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу за мірныя ініцыятывы.

«За апошнія 10 месяцаў мы дасягнулі істотнага прагрэсу, атрымалі значную падтрымку. Цяпер мы абмяркоўваем будучыню і бяспеку Украіны, каб не паўтарылася агрэсія супраць Украіны», — сказаў Умераў.

У Фларыдзе ўкраінскія прадстаўнікі праводзяць сустрэчу з дзяржаўным сакратаром ЗША Маркам Рубіа, спецыяльным пасланнікам Стывам Уіткофам і зяцем Трампа Джарэдам Кушнерам.

Апошнія навіны