У інтэрнэце паказалі ўнікальны шасціколавы суперкар Ferrari
- 30.11.2025, 14:15
Для праекта ўзялі купэ са здымак фільма «Бясконцасць».
Культавы суперкар Ferrari Testarossa стаў асновай для цікавага праекта. Калекцыйны аўтамабіль стаў шасціколавым.
Арыгінальны цюнінг Ferrari Testarossa зрабілі ў ЗША атэлье Gas Monkey Garage і Danton Art Kustoms. Пра гэта паведамляе сайт Carscoops.
Амерыканскія цюнеры вырашылі не псаваць калекцыйны аўтамабіль у добрым стане. Для праекта ўзялі купэ Ferrari Testarossa, істотна пашкоджанае падчас здымак фільма «Бясконцасць» з Маркам Уолбергам у галоўнай ролі.
Суперкар Ferrari атрымаў кардынальна перапрацаваную заднюю частку з трэцяй воссю. Шасціколавы аўтамабіль істотна падоўжылі, аснасцілі дыёднымі фарамі і нізкапрофільнымі шынамі.
У салоне з’явіліся новая пярэдняя панэль і спартовыя кавшападобныя сядзенні Recaro з карбонавым каркасам. Родны апазітны 12-цыліндравы рухавік магутнасцю 380 к.с. не захаваўся, таму шасціколавы Ferrari атрымаў рухавік V8 LS ад Chevrolet Corvette.
Ferrari Testarossa заводзіцца і здольны самастойна рухацца. Аднак праект яшчэ не завершаны, бо паміж яго стваральнікамі ўзнік канфлікт, і працы над аўтамабілем цяпер прыпыненыя.