BE RU EN

Байцы ГУР знішчылі ў Крыме шэраг каштоўных аб’ектаў расійскай СПА

  • 3.11.2025, 23:55

Відэа.

Байцы ГУР Мінабароны Украіны ў ноч на 2 лістапада знішчылі ў часова анексаваным Крыме элементы зенітна-ракетнага дывізіёна С-400 сіл праціўніка.

«У выніку ўдару па варожым пункце кіравання зенітна-ракетнага дывізіёна С-400 «Трыумф», які знаходзіўся на баявой пазіцыі, знішчаныя расійская шматфункцыянальная РЛС 92Н6Е і абсталяванне сістэмы аўтаномнага энергазабеспячэння пункта кіравання С-400», — гаворыцца ў заяве ўкраінскай разведкі.

Таксама паведамляецца, што спецыялісты ГУР паразілі аэрадромны аглядальны радыёлакатар «АОРЛ-1АС» і РЛС П-18 «Терек» расійскай арміі. Пра тое, дзе менавіта былі размешчаныя пункт кіравання зенітна-ракетнага дывізіёна С-400 «Трыумф» і іншыя мішэні, па якіх былі нанесеныя ўкраінскія ўдары, у паведамленні не гаворыцца.

Апошнія навіны