Узброеныя сілы Украіны атакавалі Курскую вобласць РФ
- 3.11.2025, 23:38
Адразу ў некалькіх раёнах вобласці знікла электраэнергія.
Падстанцыя ў горадзе Рыльск Курскай вобласці нібыта атакаваная ўкраінскімі войскамі, больш за 16 тыс. чалавек засталіся без электраэнергіі. Пра гэта паведаміў губернатар рэгіёна Аляксандр Хінштэйн у Telegram-канале.
«Пад адключэнне святла трапіла больш за 16 тыс. спажыўцоў у Рыльскім, а таксама Глушкоўскім і Карэнеўскім раёнах, якія сілкуюцца ад рыльскай падстанцыі», — напісаў ён.
У найбліжэйшы час спецыялісты пачнуць ліквідаваць наступствы атакі, дадаў губернатар.