BE RU EN

Беларускі кінатэатр запусціць «сакрэтныя сеансы»

  • 3.11.2025, 23:14

Праект запускае сталічны кінатэатр «Цэнтральны».

Больш не трэба мучыцца з выбарам фільма на вечар. Адзін з беларускіх кінатэатраў паабяцаў вырашыць праблемы многіх сем'яў.

Адміністрацыя самастойна вызначыць тэму «сакрэтнага сеанса» — абяцаюць, што гэта будзе правераны часам і ацэнкамі праект.

Увогуле, глядач застанецца задаволены.

Цікавы праект запускае сталічны кінатэатр «Цэнтральны». Глядачы не будуць ведаць, на які фільм яны набываюць квіток. Укажуць толькі тэматыку.

Яе будуць вызначаць раз на месяц. Фільм абяцаюць выбраць «ідэальна ёй адпаведны».

«Вы не даведаецеся, які фільм будуць дэманстраваць, пакуль у зале не згасне святло», — інтрыгуюць спецыялісты кінатэатра.

Не ўдасца знайсці падказку і ў раскладзе паказаў: у рэпертуары яго пазначаць як «сакрэтны сеанс».

У «Цэнтральным» таксама хочуць правесці конкурс на інтуіцыю сваіх гледачоў. Ім прапануюць адгадаць будучы «сакрэтны сеанс». За правільны адказ самаму ўсеведаючаму абяцаюць невялікі падарунак ад кінатэатра.

Апошнія навіны