BE RU EN

У Чэхіі партыі-пераможцы выбараў сфармавалі кааліцыю

  • 3.11.2025, 19:46

Новы ўрад прыступіць да працы не пазней за сярэдзіну наступнага месяца.

Чэшскія партыі ANO, SPD і Motorist, якія атрымалі найбольш галасоў на парламенцкіх выбарах, што адбыліся на пачатку кастрычніка, сфармавалі ўрадавую кааліцыю. Пра гэта паведамляе CTK.

«Новая кааліцыя мае большасць у 108 галасоў у Палаце дэпутатаў, якая складаецца з дзвюхсот членаў», — гаворыцца ў матэрыяле.

Адзначаецца, што кааліцыйнае пагадненне было падпісана ўсяго за гадзіну да пачатку ўстаноўчага пасяджэння. Спікерам Палаты дэпутатаў кааліцыя прапануе прызначыць лідара SPD Таміо Окамуру.

У найбліжэйшы час асноўны кандыдат на пасаду прэм’ер-міністра Чэхіі, старшыня ANO Андрэй Бабіш, праінфармуе прэзідэнта краіны Пятра Паўла аб стварэнні кааліцыі. Новы ўрад прыступіць да працы не пазней за сярэдзіну наступнага месяца.

Апошнія навіны