У Славакіі зноў адкрываюць беларускае пасольства
- 3.11.2025, 19:20
Яго плануюць адкрыць да 1 верасня 2026 года.
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы плануюць адкрыць да 1 верасня 2026 года. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
«Аднаўленне пастаяннай дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў Славакіі дазволіць значна павысіць эфектыўнасць працы па развіцці палітычных, гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязяў, практычным вывучэнні магчымасцей прамысловай кааперацыі і сумесным асваенні новых рынкаў», — спадзяюцца ў ўрадзе.
Дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Славакіі было закрыта ў верасні 2023 года, калі пры ўладзе ў гэтай краіне былі сілы, крытычна настроеныя да рэжыму Лукашэнкі. Але 1 кастрычніка 2023 года на парламенцкіх выбарах у Славакіі перамагла папулісцкая партыя пад кіраўніцтвам Роберта Фіцо, які сімпатызуе і Крамлю, і Лукашэнку.
Раней у Беларусь пасля амаль пяцігадовага перапынку вярнуўся пасол Славакіі, якім стаў Ёзэф Мігаш, які раней ужо займаў гэтую пасаду, але быў зняты з яе за адкрытыя праявы асабістых сімпатый да беларускіх уладаў, што супярэчыла тагачаснай дзяржаўнай палітыцы.