BE RU EN

На пад'ездах да Крымскага моста ўтварылася чарга з сотняў аўтамабіляў

  • 3.11.2025, 19:09

З-за дагляду аўтамабіляў.

У чарзе на праезд па Крымскім мосце з абодвух бакоў зафіксавалі 560 аўтамабіляў станам на 18:00 па Мінску. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў Telegram-канале, які адсочвае сітуацыю на пад'ездах да моста.

«У чарзе на ручны дагляд з боку Тамані знаходзіцца 200 транспартных сродкаў. Час чакання — каля гадзіны», — гаворыцца ў публікацыі.

Пры гэтым з боку Керчы чакаюць праезду 360 аўтамабіляў.

3 лістапада чарга каля Крымскага моста пачала фармавацца пасля 12:00. Ужо да 15:00 у ёй знаходзіліся 70 транспартных сродкаў з боку Тамані і 280 — з боку Керчы.

Апошнія навіны