BE RU EN

Колькі дамоў у Беларусі прадаецца за 42 рублі

  • 3.11.2025, 15:34

Некаторыя не запатрабаваныя домы ўлады гатовыя прадаць усяго за адну базавую велічыню.

Колькі такіх аб’ектаў ёсць у нашай краіне, расказалі ў Дзяржкаммаёмасці, піша tochka.by.

У больш чым палове выпадкаў нават цяжка ўстанавіць уласнікаў такіх збудаванняў. Аднак здзейсніць здзелку ўсё ж такі магчыма. Так, з пачатку 2025 года за адну базавую прадалі каля 700 дамоў.

Адзіны рэестр пустуючых дамоў з’явіўся параўнальна нядаўна — амаль тры гады таму. У базе аб’ядналі даныя з сайтаў мясцовых уладаў, дзе публікаваліся прапановы з хаткамі за адну базавую велічыню.

Цяпер у Адзіным рэестры — 48 тысяч пустуючых будынкаў. З іх 28 тысяч пакуль нельга прадаць: улады шукаюць уласнікаў, афармляюць перадачу нерухомасці ў камунальную ўласнасць і рыхтуюць яе да рэалізацыі.

«Да продажу прапануецца больш за 500 дамоў, з іх 400 — за адну базавую (Br42)», — указалі ў Дзяржкаммаёмасці.

Усяго з пачатку 2025 года новыя гаспадары з’явіліся ў 1,2 тысячы збудаванняў, больш за палову з якіх прадалі ўсяго за Br42.

Лідэрам па колькасці пустуючых дамоў стала Гродзенская вобласць, а найбольш актыўна разбіраюць закінутую нерухомасць на Міншчыне.

Апошнія навіны