BE RU EN

«А тараканаў калі?»

  • 3.11.2025, 14:39

Брэстчанка распавяла, як за 10 хвілін аформіла рэгістрацыю ката.

Жыхарка Брэста распавяла, як у службе «Адно акно» зарэгістравала свайго ката. Гэта цяпер новае патрабаванне — усіх хатніх жывёл трэба ставіць на ўлік. Працэдура заняла ўсяго дзесяць хвілін: жанчыне выдалі «рэгістрацыйнае пасведчанне» і жэтон на ката. BGmedia нядаўна пісала пра новыя правілы ўтрымання жывёл.

Згодна з правіламі, у кватэры можна трымаць не больш за дзве жывёлы. За сабаку давядзецца плаціць — збор дададуць у камунальныя плацяжы. Каты пакуль жывуць бясплатна.

Гісторыя брэстчанкі выклікала бурнае абмеркаванне ў сеціве. Беларусы жартавалі пра мух, павукоў і моль, якія жывуць без рэгістрацыі: «А іх як легалізаваць?» — пыталіся каментатары. Іншыя цікавіліся: «Калі ў мяне два каты ў аднапакаёвай кватэры — паставяць на ўлік на пашырэнне жылплошчы?»

Спыталі і пра тараканаў: «Гэта хто ўвогуле — нелегальныя мігранты ці дармаеды?»

Апошнія навіны