BE RU EN

YouTube пачне паляпшаць якасць відэа з дапамогай ШІ

  • 3.11.2025, 14:03

Таксама платформа ўкараняе іншыя навацыі.

YouTube укараняе ШІ-маштабаванне, якое аўтаматычна паляпшае відэа з дазволам ад 240p да 720p. Абноўленыя версіі будуць прайгравацца ў HD, але арыгіналы застануцца без змяненняў. Опцыю можна адключыць у наладах, піша «Хайтэк» (https://hightech.fm/2025/10/30/youtube-hires).

Паводле слоў прадстаўніцы YouTube Веронікі Наварэтэ, алгарытм не закране старыя ролікі, якія ўжо алічбаваныя да 1080p. Аўтары змогуць поўнасцю кантраляваць свае відэа і пры неабходнасці вярнуць зыходную якасць.

Тэхналогія нагадвае рашэнні, якія ўжо выкарыстоўваюць вытворцы тэлевізараў і Nvidia ў сваіх прыладах Shield TV. Аднак YouTube упершыню прапануе карыстальнікам выбар — карыстацца ШІ-маштабаваннем або адмовіцца ад яго.

Кампанія таксама павялічыць ліміт мініяцюр з 2 да 50 Мбайт, каб падтрымліваць выявы 4K, і тэстуе загрузку ролікаў большага памеру. На тэлевізарах гледачы змогуць набываць тавары наўпрост з відэа: QR-код на экране перанакіруе на старонку пакупкі.

З’явяцца і іншыя абнаўленні — інтэрактыўныя прэв’ю на галоўнай старонцы і палепшаны пошук па каналах. Цяпер прыярытэт будуць атрымліваць відэа аўтара, а не кантэнт з усёй платформы.

Апошнія навіны