Расійскіх генералаў пускаюць пад нож
- Аляксандр Каваленка
- 3.11.2025, 14:07
Ці ўсё так добра ў акупантаў пад Пакроўскам?
На фоне таго, як Генштаб Узброеных Сіл РФ дакладвае пра поспехі сваіх войскаў на Пакроўскім напрамку і пра нейкае акружэнне Пакроўска, зняцце з пасады камандуючага 51-й АВА выглядае сюррэалістычна і незразумела. Бо яго, наадварот, павінны былі б узнагародзіць, а не здымаць, паколькі менавіта ад 51-й АВА залежыць акружэнне Пакроўска.
Ці на самой справе ўсё не так, як заяўляюць у Генштабе Узброеных Сіл РФ, і Пуціна ў Пакроўску з натоўпам журналістаў у бліжэйшы час не варта чакаць?
Нягледзячы на ўсю складанасць сітуацыі ў горадзе, менавіта 51-я АВА праваліла яго акружэнне з поўначы, накіраваўшыся прарывацца да Добраполля і… і прарваліся ў два ачага акружэння і адну зону ізаляцыі.
Паўтаруся: у Пакроўску сітуацыя вельмі цяжкая, але многія апакаліптычныя версіі і сцэнары генеруюцца расійскай прапагандай, якая часам супярэчыць самой сабе. Генерал, які павінен быў забяспечыць паспяховае акружэнне Пакроўска і, паводле слоў расійскай прапаганды, яго такі ажыццявіў, — пусцілі пад нож?
Дарэчы, над самім Валерыем Герасімавым ужо даўно навісае цень генерала Мордвічэва, а таму, як бы па крузе не пусцілі ўсіх.
Аляксандр Каваленка, Telegram