Самы прыгожы будынак у Беларусі знайшлі ў мінскіх Шабанах
- 3.11.2025, 18:52
Як яно выглядае.
У Мінску вызначылі пераможцаў XXII Рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект, пабудову і публікацыю ў галіне архітэктуры, гарадбудаўніцтва і дызайну. Гран-пры за лепшую пабудову ўручылі камандзе архітэктараў за прамысловы будынак, размешчаны ў прамзоне сталічнага мікрараёна Шабаны, піша Telegraf.
Вынікі рэспубліканскага конкурсу падвялі ў межах XVI Нацыянальнага фестывалю архітэктуры, які днямі завяршыўся ў Мінску. У прафесійным журы конкурсу заседалі эксперты Беларускага саюза архітэктараў. Гран-пры ў намінацыі «Лепшая пабудова» сёлета ўрэшце прысудзілі творчаму калектыву міжнароднага кансорцыума праектных кампаній з Беларусі і Германіі, паводле праекта якіх у Мінску быў узведзены Інжынерна-тэхнічны цэнтр «АЛЮТЕХ».
Гэта кампанія, якая спецыялізуецца на вытворчасці варот, ролетных сістэм, шлагбаумаў і пагрузачна-разгрузачнай тэхнікі. Вось як выглядае сам будынак, прызнаны экспертным журы лепшай пабудовай 2025 года.