BE RU EN

«Беларусаў стала заўважна менш»

  • 3.11.2025, 12:03

Хто цяпер адпачывае ў падсанкцыйным санаторыі ў Літве.

Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі распавёў у эфіры дзяржТБ, як цяпер працуе падсанкцыйны санаторый «Беларусь» у літоўскім Друскінінкаі.

Генадзь Балбатоўскі адзначыў, што санаторыю даводзіцца «падладжвацца пад попыт», бо ўлады Літвы не аказваюць візавай падтрымкі беларусам.

— Сёння санаторый працуе стабільна, але колькасць грамадзян Беларусі заўважна паменшылася. Бо мы выдаем пуцёўкі ўсім катэгорыям грамадзян без выключэння, дарослым і дзецям, якія маюць візы і могуць туды даехаць, — расказаў ён.

У папярэднія гады, «пасля праблемы і спынення выдачы віз», у санаторыі штогод праходзілі лячэнне каля 800 чалавек з Беларусі. Сёлета, як чакаецца, будзе менш — 700 чалавек.

Апошнія навіны