Краіны АПЕК+ вырашылі павялічыць здабычу нафты 10-ы месяц запар
- 3.11.2025, 10:54
На 137.000 барэляў.
Восем краін АПЕК+ узгаднілі дзясятае запар павышэнне мэтавых паказчыкаў здабычы нафты на снежань, папярэдзіўшы, што паставяць на паўзу рост квот у першым квартале наступнага года.
Улічваючы стабільныя перспектывы сусветнай эканомікі і спрыяльныя бягучыя рынкавыя ўмовы, што пацвярджаецца нізкімі запасамі нафты, восем краін-удзельніц прынялі рашэнне аб росце квот у снежні на 137.000 барэляў, цытуе Reuters заяву АПЕК+.
З красавіка па лістапад восем членаў АПЕК+ павысілі свае вытворчыя квоты больш чым на 2,7 мільёна барэляў у суткі, што складае каля 2,5% ад сусветнага прапанавання.
Пасля снежня, у сувязі з сезоннасцю, восем краін, уключаючы Саудаўскую Аравію, Расію, ААЭ, Ірак, Кувейт, Аман, Казахстан і Алжыр, вырашылі прыпыніць рост вытворчасці ў студзені, лютым і сакавіку 2026 года, гаворыцца ў паведамленні.