BE RU EN

Беларусаў у Расіі пакідаюць без інтэрнэту на суткі

  • 3.11.2025, 9:34

Беларускія ўлады дагэтуль не знайшлі рашэння.

Беларусь абмяркоўвае з Расіяй абмежаванні на працу сім-карт пры ўездзе на тэрыторыю суседняй краіны.

Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач у эфіры дзяржаўнага ТБ.

«Спадзяёмся, што зможам выпрацаваць рашэнне, каб усё ж такі як мага хутчэй зняць гэтае абмежаванне», — сказаў чыноўнік.

Ён таксама назваў рашэнне расійскіх уладаў нечаканым, хаця яно прымалася органамі, адказнымі за нацыянальную бяспеку.

«Галасавая сувязь цалкам застаецца, проста на 24 гадзіны ставіцца фільтр, які не дазваляе атрымліваць паслугі перадачы даных, то-бок доступу да інтэрнэту… Вядома, гэта шмат, асабліва калі мы разумеем, што чалавек прыязджае ўсяго на суткі», — дадаў Павел Ткач.

Паводле слоў першага намесніка міністра, адарваць чалавека ад сацыяльных сетак на суткі — гэта выпрабаванне, бо мы прывыклі быць у інфармацыйнай прасторы пастаянна.

Нагадаем, з 6 кастрычніка 2025 года расійскія аператары сувязі ўвялі абавязковую суткавую блакіроўку для абанентаў у роўмінгу.

Апошнія навіны