У Беларусі ўвялі важнае змяненне адносна вайсковага прызыву
- 3.11.2025, 14:12
Што змянілася з лістапада.
У Беларусі ў самым разгары восеньскі прызыў.
З лістапада ў Законе «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» з’явіліся важныя папраўкі, паведамляюць дзяржаўныя СМІ.
Так, з 2 лістапада асобы, якія раней ухіляліся, але добраахвотна выразілі гатоўнасць адслужыць, сталі на ваенны ўлік і прыйшлі на мерапрыемствы па прызыву, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці.
Атрымліваецца, цяпер замест суда можна пайсці служыць.