BE RU EN

На мінскай Камароўцы прадаюць чарэшню па касмічнай цане

  • 29.11.2025, 21:45

Яе прывезлі з Чылі.

У Мінску на Камароўцы заўважылі чарэшню па 300 рублёў за кілаграм. Смачныя плады розных сартоў прыехалі ў Беларусь з Чылі, піша blizko.by.

У аднаго прадаўца чарэшня каштуе 300 рублёў, а іншы прадае яшчэ даражэй − па 320 рублёў за кілаграм.

Самая «бюджэтная» прапанова — 280 рублёў за кілаграм. Праўда, прадавец была гатовая зрабіць зніжку і прадаць чарэшню па 260 рублёў за кілаграм.

Карыстальнікі сацыяльных сетак актыўна каментуюць:

«А чаго так танна? Напэўна, не смачныя».

«За такія грошы я паўмесяца пражыву: купілі за 10, а прадаюць за 100».

«У любога тавару ёсць свой пакупнік, вось, чорная ікра па 3000 рублёў, я ні разу не спрабаваў, а хтосьці можа дазваляць сабе ёсць яе кожны дзень».

«Мне падаецца, што нават у Амерыцы гэтыя цэны будуць выглядаць недарэчна».

«Дык за такія грошы можна злятаць у Чылі натуральна адным кг не наясіся таму за гэтыя грошы і ў Чылі».

Апошнія навіны