У цягніка Мінск — Віцебск зламаўся лакаматыў
- 29.11.2025, 20:51
БЧ вырашае пытанне з дастаўкай пасажыраў.
Цягнік Мінск — Віцебск, што адправіўся са сталіцы а 15.05, прыбудзе з затрымкай на паўтары гадзіны, паведамляе Беларуская чыгунка.
Як тлумачыць БЧ, прычына затрымкі — няспраўнасць дызель-цягніка. З-за гэтага цягнік спынілі на перагоне Багушэўская. Зараз супрацоўнікі БЧ арганізуюць дастаўку пасажыраў: на перагон накіравалі дадатковы лакаматыў.
Чакаецца, што цягнік прыбудзе ў Віцебск з затрымкай на паўтары гадзіны. Паводле раскладу ён мусіў прыбыць а 18.22.