BE RU EN

Памёр вялікі сябар вольнай Беларусі Том Стопард

  • 29.11.2025, 20:43

Яму было 88 гадоў.

Брытанскі драматург, рэжысёр і сцэнарыст Том Стопард памёр ва ўзросце 88 гадоў, паведамляе The Guardian.

Том Стопард лічыцца адным з самых запатрабаваных драматургаў другой паловы ХХ стагоддзя. Ён пісаў для кіно, радыё, тэатра і тэлебачання, быў драматургам Каралеўскага нацыянальнага тэатра Вялікабрытаніі.

Сярод найбольш вядомых п'ес Стопарда: «Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя», «Травесці», «Уваходзіць свабодны чалавек», «Аркадыя», «Бераг Утопіі», «Рок-н-рол».

Ён напісаў сцэнары для фільмаў «Бразілія» Тэры Гіліяма, «Рускі дом» Фрэда Счэпісі, «Закаханы Шэкспір» Джона Мэддэна, «Ганна Карэніна» Джо Райта.

У 1990 годзе Стопард экранізаваў уласную п'есу «Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя».

Зазначым, што Том Стопард — вялікі сябар вольнай Беларусі і сайта Charter97.org. Пасля рэпрэсій і канфіскацыі тэхнікі ў 2010 годзе ён падараваў нашаму медыя некалькі камп'ютараў.

Том Стопард неаднаразова выступаў у падтрымку беларускіх палітвязняў.

Рэдакцыя сайта Charter97.org выказвае спачуванні родным і блізкім Тома Стопарда.

Апошнія навіны