YouTube пачаў патрабаваць ад беларусаў пацвердзіць узрост
- 28.11.2025, 19:05
Відэахостынг патрабуе даслаць скан пашпарта і сэлфі.
YouTube масава патрабуе ад карыстальнікаў пацвердзіць свой узрост, даслаўшы скан пашпарта і сэлфі, у тым ліку і на ўліковых запісах з Беларусі. Пра гэта піша «Код Дурова».
Паведамленне з патрабаваннем пацвердзіць, што карыстальнік паўналетні, з'яўляецца пры адкрыцці відэа з узроставымі абмежаваннямі.
Для пацвярджэння ўзросту YouTube прапануе падзяліцца сканам пасведчання асобы. Гэта можа быць пашпарт або вадзіцельскае пасведчанне. Таксама прапануюць зрабіць сэлфі. Важнае ўдакладненне: у кампаніі для ацэнкі ўзросту па фота выкарыстоўваюць падрадчыка. Акрамя таго, кампанія можа ацэньваць узрост па адрасе электроннай пошты.