BE RU EN

Зяленскі: Ярмак напісаў заяву аб адстаўцы

  • 28.11.2025, 18:29

Пасля вобшукаў у яго кватэры.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у вячэрнім звароце ў пятніцу, 28 лістапада, абвясціў, што кіраўнік яго Офіса Андрэй Ярмак падае ў адстаўку.

«Што да новага кіраўніка Офіса, заўтра я правяду кансультацыі з тымі, хто можа ўзначаліць гэтую інстытуцыю», — заявіў Зяленскі.

Нагадаем, сёння, 28 лістапада, НАБУ і САП правялі вобшукі ў кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ярмака ў ўрадавым квартале.

Паводле інфармацыі журналіста Financial Times Крыстофера Мілера, вобшукі ў Ярмака праводзяцца ў межах справы «Мідас» — маштабнага расследавання магчымых карупцыйных схем у энергетычным сектары Украіны.

Апошнія навіны