BE RU EN

На базе найноўшых ядзерных ракет Расіі пад Арэнбургам прагрымеў магутны выбух

  • 28.11.2025, 18:17

Падымаецца фіялетавы дым.

У Арэнбургскай вобласці Расіі адбыўся выбух на тэрыторыі ракетнай базы, пасля чаго ў небе з'явілася воблака фіялетавага дыму, перадаюць расійскія СМІ.

Жыхары горада Ясны паведамілі, што перад з'яўленнем дыму быў чутны гучны хлопок. Паводле іх слоў, прычынай стала аварыя пры запуску ракеты — яна разбурылася ў паветры.

Афіцыйныя заявы ад федэральных структур пакуль не апублікаваныя.

Горад Ясны з'яўляецца адным з нямногіх месцаў у Расіі, дзе размешчана база стратэгічных ракетных войскаў. Тут магчымы запуск ракет вялікай далёкасці, у тым ліку тых, што могуць быць абсталяваныя ядзернымі баягаловкамі.

Пасля выбуху невядомай ракеты на палігоне «Ясны» мясцовыя ўлады пачалі рассылаць папярэджанні жыхарам прылеглых населеных пунктаў. Людзям раяць не піць ваду з-пад крана да асобнага распараджэння.

Апошнія навіны