BE RU EN

У Беларусі ўпершыню прадалі шакалад праз біржу

  • 28.11.2025, 17:58

Вага партыі — 60 тон.

На Беларускай універсальнай таварнай біржы правялі дэбютную здзелку па паўфабрыкаце для вытворчасці класічнага шакаладу, піша Myfin.by.

Партыя шакаладнай масы вагой 60 тон была набыта на біржавых таргах для патрэб унутранага рынку на агульную суму 1,4 млн беларускіх рублёў.

Абодва ўдзельнікі гэтай пілотнай здзелкі з’яўляюцца айчыннымі прадпрыемствамі кандытарскай прамысловасці, якія на працягу 2025 года актыўна выкарыстоўвалі біржавую пляцоўку для закупаў рознай сыравіны і матэрыялаў.

Нагадаем, шакалад даражэе на фоне рэкорднага росту сусветных цэн на какава-бабы, выкліканага неўраджаямі ў Заходняй Афрыцы з-за экстрэмальных умоў надвор’я, уключаючы засуху.

Апошнія навіны