За два дні ў Беларусі зафіксавана 11 рэкордаў цяпла
- 28.11.2025, 15:32
У трох выпадках перакрытыя экстрэмумы, што трымаліся больш за паўстагоддзя.
11 тэмпературных рэкордаў зафіксавана на беларускіх метэастанцыях 26 і 27 лістапада, сведчыць параўнальны аналіз аператыўных і архіўных дадзеных Белгідрамета, праведзены «Позіркам».
У трох выпадках перакрытыя экстрэмумы, што трымаліся больш за паўстагоддзя.
Абодва дні абнаўляліся максімумы ў Гомелі (9,4 градуса вышэй за нуль супраць 9,2 у 2009 годзе і 10,3 супраць 9,7 у 1969-м) і Касцюковічах (8,3 супраць 7,9 у 2006-м і 9,5 супраць 8,2 у 1990-м).
У бліжэйшыя дні Белгідрамет прагназуе больш халоднае надвор'е з невялікімі ваганнямі тэмпературы. Днём 28 лістапада да 4 градусаў вышэй за нуль, 29-га — да 6, 30-га — да 8, 1 снежня — да 6.
У апошні дзень восені і першы дзень зімы ў асобных раёнах дзённая тэмпература будзе на градус ніжэй за нулявую адзнаку.