Фотафакт: у расійскім горадзе ўсталявалі ялінку-ёршык
- 27.11.2025, 20:43
Раней у горадзе стаяла іншая ялінка, але яе здзьмуў вецер.
У горадзе Бярозаўскім Кемераўскай вобласці на плошчы паставілі няпышную яліну. Жыхары выказаліся пра гэта ў мясцовых пабліках.
Святочнае дрэва ўжо празвалі «ёршыкам». Вядома, што раней у горадзе стаяла іншая ялінка, але яе здзьмуў вецер.
«Астатнія галінкі можна па Бярозаўцы сабраць, дзе пагублялі», — цытуе канал адзін з каментароў.