Людас Румбуціс: Як жыць гэтым камандам?
- 27.11.2025, 18:20
Спецыяліст крытычна выказаўся пра фінансаванне футболу ў Беларусі.
Беларускі спецыяліст, чэмпіён СССР 1982-га года ў складзе мінскага «Дынама» Людас Румбуціс выказаўся наконт скарачэння вышэйшай лігі, піша «Трыбуна».
«Яшчэ момант — цяпер у першай лізе дзяржаўнага фінансавання ўвогуле не будзе. Як жыць гэтым камандам? Не ў кожным маленькім горадзе ёсць вялікае прыватнае прадпрыемства. Не ва ўсіх населеных пунктах ёсць букмекерская кампанія. У мяне няма адказу.
Футбол — гэта фінансаванне. Няма фінансавання — нічога няма. Мы трохі разумеем, адкуль растуць ногі ў футболе, мы ж не кукурузу ахоўваем. Аднаго жадання не выратуе каманды, калі няма грошай і гульцоў. І трэнер таксама не чараўнік, каб такія каманды выцягваць», — сказаў Румбуціс.