Названы самы карысны для сэрца і крывяносных пасудзін сок
- 27.11.2025, 9:51
Ён можа запускаць змены ў працы арганізма на ўзроўні генаў.
Шклянка апельсінавага соку ў штодзённым рацыёне можа запускаць прыкметныя змены ў працы арганізма на ўзроўні генаў.
У даследаванні, апублікаваным у Molecular Nutrition & Food Research (MN&FR), вучоныя паказалі: у людзей, якія пілі каля двух шклянак 100% соку штодня цягам двух месяцаў, змянялася актыўнасць больш як 1700 генаў, звязаных з запаленнем, станам крывяносных пасудзін і абменам тлушчаў.
Даследчыкі з ЗША і Бразіліі вывучылі імунныя клеткі 20 чалавек і выявілі, што рэгулярнае ўжыванне соку зніжае актыўнасць запаленчых генаў і паляпшае сігналы, звязаныя з працай судзіннай сістэмы. Удзельнікі з нармальнай масай цела мацней рэагавалі генамі, што рэгулююць запаленне, а ў людзей з залішняй масай цела больш змяняліся гены, адказныя за абмен тлушчаў і выкарыстанне энергіі.
Навукоўцы звязваюць эфект з флаваноідамі — антыаксідантамі з цытрусавых, якія даўно вывучаюцца як магчымыя абаронцы сардэчна-сасудзістай сістэмы.