Пажар стагоддзя ў Ганконгу: затрымалі трох супрацоўнікаў будаўнічай фірмы
- 27.11.2025, 8:14
Ім выстаўлены абвінавачанні.
Паліцыя Ганконгу арыштавала трох мужчын, якіх падазраюць у датычнасці да буйнага пажару ў жилым комплексе раёна Тай-По. Ім выстаўлены абвінавачанні ў забойстве па неасцярожнасці.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Паводле праваахоўнікаў, затрыманымі сталі два дырэктары будаўнічай кампаніі і інжынер-кансультант ва ўзросце ад 52 да 68 гадоў.
Версія паліцыі наконт пажару
Старшы суперінтэндант паліцыі Айлін Чун адзначыла, што на знешніх частках будынкаў былі выяўлены ахоўныя плёнкі і сеткі, якія, верагодна, не мелі агнястойкіх уласцівасцяў. Таксама на вокнах знайшлі лісты пенапласту — аналагічныя матэрыялы выявілі і ў будынку, якога пажар не закрануў.
Як піша AP, узгаранне ўзнікла ў сераду ўдзень на будаўнічых лясах 32-павярховага будынка. Агонь хутка перакінуўся на сем з васьмі шматпавярховак комплексу, меркавана з-за моцнага ветру. Загінулі не менш за 44 чалавекі, яшчэ 279 лічацца зніклымі без вестак.
Выратавальныя работы працягваліся ўсю ноч: на месцы працавалі сотні пажарных, паліцэйскіх і медыкаў, было задзейнічана каля 200 пажарных аўтамабіляў і больш за 100 карэт хуткай дапамогі.
Да раніцы чацвярга сітуацыю ўдалося часткова стабілізаваць, аднак тушэнне працягваецца. У бальніцах знаходзіцца прынамсі 29 пацярпелых. Каля 900 жыхароў эвакуявалі ў часовыя сховішчы.