Расійская партыя вайны зліла сваіх апанентаў
- Дзяніс Казанскі
- 26.11.2025, 21:11
Фактычна самі расіяне і тарпедуюць свой «мірны план».
У апошні час у Расіі выразна назіралася барацьба паміж партыяй вайны, рупарам якой з'яўляецца Лаўроў, і партыяй часовага прымірэння, рупарам якой з'яўляецца Дзмітрыеў.
Рэзкія ястрабіныя заявы Лаўрова, якімі ён фактычна сарваў сустрэчу Пуціна і Трампа ў Будапешце, рэзка кантраставалі з дзейнасцю Дзмітрыева, які паралельна ездзіў у ЗША і там прасоўваў свой «мірны план» з 28 пунктаў. Прадстаўнікі МЗС РФ заяўлялі, што «імпульс да міру пасля перамоваў на Алясцы вычарпаны», а Дзмітрыеў і Ушакоў ім супярэчылі і казалі, што не вычарпаны.
Канфлікт яшчэ больш абвастрыўся пасля з'яўлення «мірнага плана». МЗС Лаўрова сабатаваў перамовы і да апошняга наагул адмаўляў, што «мірны план» існуе, што вядуцца нейкія перамовы. Насамрэч перамовы вялі проста ў абыход іх, без іх, што ўжо выглядала як адкрытае прыніжэнне.
І вось цяпер з'явіўся грандыёзны зліў размоваў Ушакова ў заходнія СМІ. Відавочна, што з Дзмітрыевым ён дакладна карыстаўся нейкай абароненай расійскай сувяззю, якую маглі праслухаць толькі ў РФ. Такім чынам, расійская партыя вайны зліла сваіх апанентаў з партыі прымірэння з Захадам.
Фактычна самі расіяне і тарпедуюць свой «мірны план».
Дзяніс Казанскі, «Фэйсбук»