З 1 снежня рух на МКАД абмяжуюць
- 26.11.2025, 19:34
Для двух відаў транспарту.
У Мінску рух на МКАД абмяжуюць з 1 снежня для двух відаў транспарту. Падрабязнасці агучыў намеснік начальніка УДАІ ГУУС Дзяніс Лівановіч. Пра гэта піша БелТА.
Лівановіч удакладніў, што з 07.00 да 20.00 з 1 снежня 2025 года на МКАД будзе ўведзена забарона на рух трактароў, а таксама самаходных машын. Паводле яго слоў, згаданае абмежаванне з'яўляецца пілотным праектам, які накіраваны на ўдасканаленне арганізацыі дарожнага руху.
Намеснік начальніка УДАІ ГУУС звярнуў увагу, што з названай даты рух колавых трактароў і самаходных машын будзе забаронены на ўчастку МКАД ад развязкі з мясцовым праездам ад вуліц Ваўпшасава і Ліпкоўскай да развязкі з вуліцай В. Турава і аўтадарогай H9034 (у абодвух напрамках).
Ён дадаў, што згаданы ўчастак быў выбраны на падставе праведзенага аналізу аварыйнасці, а таксама складу транспартнага патоку і наяўнасці альтэрнатыўных маршрутаў.