У аэрапорце Вільнюса самалёт з Варшавы выкаціўся за межы паласы
- 26.11.2025, 20:30
На месцы працавалі экстранныя службы.
У Вільнюскім аэрапорце за межы узлётна-пасадачнай паласы выкаціўся самалёт польскай авіякампаніі LOT Polish Airlines, які ўжо прызямліўся. Папярэдне, ніхто не пацярпеў.
Самалёт прыбыў з Варшавы, піша LRT.
«Інфармуем, што сёння а 13:43 самалёт авіякампаніі LOT, рэйс LO771, які прыбыў з Варшавы, падчас рулення да стаянкі з'ехаў з узлётна-пасадачнай паласы», — паведаміў прадстаўнік аэрапортаў Літвы.
На сайце Flightradar24 бачна, што паветранае судна знаходзіцца ў паўночнай частцы аэрапорта Вільнюса. Побач з ім стаяць некалькі абслуговых аўтамабіляў, сярод іх — пажарная машына.
Пасажыраў высадзілі з самалёта.