BE RU EN

На навагоднія і калядныя святы пусцяць дадатковыя цягнікі

  • 25.11.2025, 21:43

Больш за 200.

На навагоднія і калядныя святы з 24 снежня па 12 студзеня пусцяць больш за 200 дадатковых цягнікоў. Пра гэта паведамляе Мінтранс.

Дадатковыя рэйсы пусцяць у Расію — больш за 60 цягнікоў па напрамках Мінск — Масква, Брэст — Масква, Полацк — Масква і Мінск — Санкт-Пецярбург, а таксама каля 150 цягнікоў ва ўнутрырэспубліканскім паведамленні па асноўных напрамках, якія злучаюць Мінск з абласнымі цэнтрамі.

Таксама з 15 снежня прадугледжана штодзённае курсіраванне дадатковага цягніка «Ластачка», які злучае Мінск і Маскву.

Апошнія навіны