Belavia запускае свой самы дарагі і самы далёкі рэйс
- 25.11.2025, 17:00
Куды можна будзе паляцець?
Беларуская кампанія Belavia запускае рэгулярныя рэйсы ў В'етнам. Падрабязнасці распавялі ў Telegram-канале перавозчыка.
Палёты будуць выконвацца з 31 сакавіка 2026-га з Мінска ў Нячанг па аўторках і суботах на Airbus A330-200.
Гэта самы далёкі рэгулярны рэйс авіякампаніі. Гарады раздзяляюць амаль 8,4 тыс. км.
Таму і час палёту адпаведны – 11 гадзін туды і 11 гадзін 40 хвілін у зваротным напрамку.
Час для ўсіх аэрапортаў пазначаны мясцовы:
адлёт з Мінска – а 00.30, прыбыццё ў Нячанг – а 15.30
адлёт з Нячанга – а 17.30, прыбыццё ў Мінск – а 01.10.
Кошт білета ў адзін бок – ад Br1393, а туды-і-назад – ад Br2704 (па тарыфе «Лайт»).