BE RU EN

У Беларусі зафіксаваныя першыя выпадкі грыпу

  • 25.11.2025, 16:21

У чым асаблівасці віруса сёлета.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі, пакуль яны адзінкавыя. Ідзе гаворка пра грып A (у тым ліку A(H1N1) і A(H3N2)).

Захварэлі непрышчэпленыя грамадзяне, што, на думку Мінздароўя, сведчыць пра пачатак цыркуляцыі вірусаў грыпу сярод насельніцтва краіны.

Паводле даных лабараторнага маніторынгу таксама ўстаноўлена пераважная цыркуляцыя негрыпозных рэспіраторных вірусаў (адэнавірусы, рынавірусы, РС-вірусы і вірусы парагрыпу).

У цэлым захворвальнасць знаходзіцца ў межах сярэдніх шматгадовых паказчыкаў захворвальнасці, адзначаюць у міністэрстве.

У ведамстве таксама нагадваюць, што працягваецца кампанія вакцынацыі супраць грыпу. На гэты момант прышчэплена ўжо больш за 1 млн чалавек.

Апошнія навіны