Нечаканы госць: дзікі заяц прабег перад аўтамабілем у двары Мінска
- 25.11.2025, 12:48
Незвычайны «пешаход» трапіў на відэа.
У двары дома на праспекце Газеты «Праўда» ў Мінску кіроўца заўважыў незвычайнага «пешахода» — па тэрыторыі свабодна гуляў заяц, які здзівіў кіроўцу і стаў героем відэа.
На форуме Onliner чытач апублікаваў кадры з відэарэгістратара, дзе відаць, як заяц прабягае проста перад аўтамабілем.