Расійскі дрон упаў на дом у Малдове
- 25.11.2025, 12:34
Людзей эвакуявалі.
Падчас начной атакі Расіі па Украіне адзін з беспілотнікаў заляцеў у паветраную прастору Малдовы і ўпаў на дом у горадзе Кухурэшты-дэ-Жос.
Пра гэта паведамляе паліцыя Малдовы.
«Некалькі хвілін таму ў садзе ў горадзе Кухурэшты-дэ-Жос, Фларэшцкі раён, дрон упаў на дом ахоўніка», — напісала паліцыя Малдовы ў Facebook.
Паведамляецца, што на месца здарэння выехала каманда аддзела выбухатэхнікі і тэхнікі паліцыі. Пры гэтым людзей з навакольных дамоў эвакуявалі, а перыметр узяла ў ачапленне паліцыя.
«Паходжанне дрона пакуль невядомае. Паліцыя расследуе здарэнне», — дадалі ў паліцыі.
Таксама адзначалася, што рана раніцай прынамсі два дроны ўвайшлі ў паветраную прастору Румыніі. Папярэджанні пра паветраную пагрозу былі выдадзены ў ўездах Тулча, Галац і Вранча.