Беларускі дыетолаг назвала карысную дозу кафеіну
- 24.11.2025, 22:33
Спецыяліст адзначыла, што кафеін ёсць не толькі ў каве ці чаі.
Бяспечную дозу кафеіну, а гэта 300-400 міліграмаў на працягу дня, назвала урач-дыетолаг, навуковая супрацоўніца клінічнай лабараторыі прафілактычнай медыцыны НДІ гігіены, таксікалогіі, эпідэміялогіі, вірусалогіі і мікрабіялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Сінякова.
Па яе словах, у кубку амерыкано прыблізна 170 міліграмаў кафеіну, але ўсё залежыць ад гатунку кавы і яе колькасці на адзін кубак. У стандартнай дозе 30 мілілітраў эспрэса - 90 міліграмаў кафеіну.
«Калі бярэм падвойнае эспрэса – гэта ўжо 180 міліграмаў кафеіну», - адзначыла Вольга Сінякова і дадала, што ў вялікай шклянцы капучына прыблізна 130 міліграмаў кафеіну.
«Таму максімум – 3-4 кубкі кавы ў дзень», - такі вердыкт урача-дыетолага.
Па словах Вольгі Сіняковай, цяжарным трэба быць з кавай асцярожнымі, у іх дапушчальная доза кафеіну меншая, таму што ў такіх жанчын больш павольны метабалізм кафеіну, ён даўжэй трымаецца, не распадаючыся. Максімальная доза для цяжарных не павінна перавышаць 200 міліграмаў кафеіну.
Па словах медыка, кафеін ёсць не толькі ў каве ці чаі, але таксама ў какаве, коле, энергетычных напоях.